Паважаныя сябры!

Электронны рэсурс Новасаматэвіцкай сельскай бібліятэкі сардэчна запрашае інтэрнэт карыстальнікаў здзейсніць вандроўку па сцежках родных мясцін, якая дазволіць пазнаць прыгажосць нашага краю, шчодра падзеліцца з усімі дапытлівымі людзьмі карыснай, рэдкай і каштоўнай інфармацыяй па гісторыі роднай вёскі, гісторыі бібліятэкі, сельскага Савета, калгаса, школы. Пазнаёміць са знакамітымі землякамі і лепшымі прадстаўнікамі нацыянальнай культуры, з традыцыямі і абрадамі мясцовасці, з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, біяграфіямі і ўспамінамі ўдзельнікаў тых падзей, з гісторыяй духоўных святынь роднай зямлі.

Прыемнага вам падарожжа

па гісторыі нашай малой радзімы!